https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель працягвае ўмацоўвацца да долара і еўра


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 жніўня курс долара ЗША знізіўся на 33 рублі, ці 0,18%, — да 17.667 рублёў.
Курс еўра знізіўся на 377 рублёў, ці 1,85%, — да 19.979 рублёў. 

Курс расійскага рубля вырас на 2,41 рубля, ці 6,14%, — да 261,27 рубля. 

Як адзначаюць фінансавыя аналітыкі, беларускі рубель умацоўваецца ўслед за расійскім. У сваю чаргу, умацаванне расійскага рубля адбываецца з прычыны росту цэн на нафту. 

Так, 27 жніўня цэны на нафту Brent выраслі больш чым на долар за барэль дзякуючы нечаканаму зніжэнню запасаў нафты ў ЗША і росту сусветных фондавых рынкаў. На 9.53 нафта гатунку Brent таргавалася каля адзнакі 44,64 долара ЗША за барэль. 

Тым часам у Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім вызначаецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 1,87 рубля, склаўшы 67,4473 рубля, сведчаць даныя біржы. 

У сераду сярэднеўзважаны курс долара складаў 69,3142 расійскага рубля за долар.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2015
 
Дата публикации:27.08.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:762
 
Ключевые слова:
Финансы Курс валют Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме