https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Менску ўшанавалі памяць ахвяр тэракту ў мэтро, які адбыўся 4 гады таму


Супрацоўнікі менскага мэтро ўшанавалі памяць загінулых падчас тэракту ўскладаньнем кветак да мэмарыяльнай дошкі, якая ўсталяваная каля ўваходу ў мэтро «Кастрычніцая». Жыхары сталіцы прынесьлі да мэмарыяльнай дошкі кветкі і запалілі каля яе зьнічы.
11 красавіка 2011 году на плятформе станцыі «Кастрычніцкая» адбыўся выбух самаробнага выбуховага прыстасаваньня. У выніку трагедыі, якую суд прызнаў тэрактам, загінулі 15 чалавек, 387 атрымалі раненьні. З 2011 году ад ран, атрыманых ад выбуху, памёр яшчэ адзін чалавек.

Вярхоўны суд прызнаў вінаватымі ў тэракце і асудзіў да сьмяротнага пакараньня жыхароў Віцебску Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Канавалаў прызнаў сваю віну цалкам, Кавалёў не прызнаў сябе вінаватым у пасобніцтве пры ўчыненьні тэракту і прасіў кіраўніка дзяржавы аб памілаваньні, але ягонае прашэньне не было задаволенае. У 2012 годзе сьмяротныя прысуды адносна Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва былі выкананыя.

Радыё Свабода
11 красавіка 2015, Менск 
 
Дата публикации:11.04.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1363
 
Ключевые слова:
Мінск Метрополитен Теракт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме