https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У правілы бытавога абслугоўвання ўнесеныя дапаўненні і змены


Пастановай Савета міністраў ад 2 красавіка № 268 унесеныя змены і дапаўненні ў правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў (выкладзеныя ў новай рэдакцыі), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.
Там патлумачылі, што правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў, прадстаўленыя ў новай рэдакцыі: адлюстроўваюць рэальныя патрабаванні да аказання кожнай з бытавых паслуг, прадстаўленай у правілах; дапаўняюцца новымі раздзеламі — "Асаблівасці аказання бытавых паслуг сельскім комплексным прыёмным пунктам па прыёме заказаў на бытавыя паслугі"; "Асаблівасці аказання бытавых паслуг па падарачных сертыфікатах, абанементах" і іншыя. "Суб`екты, якія аказваюць бытавыя паслугі, для павелічэння спажывецкага попыту да свайго віду паслуг укараняюць новыя метады ажыццяўлення сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці, такія як афармленне падарачных сертыфікатаў і абанементаў для спажыўцоў. У той жа час выдача і выкарыстанне такіх падарачных сертыфікатаў і абанементаў у галіне бытавога абслугоўвання да гэтага часу заканадаўствам не змацаваныя, што цягнула за сабой з`яўленне канфліктных сітуацый і павелічэнне зваротаў грамадзян у органы дзяржаўнага кіравання", — патлумачылі ў ведамстве. 

У раздзеле "Асаблівасці аказання бытавых паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце механічных транспартных сродкаў" у патрабаваннях да дакументацыі ўлічаныя "рэаліі часу: рост патрабаванняў да якасці паслуг і культуры абслугоўвання". "З мэтай скарачэння колькасці нелегальных аб`ектаў аўтасэрвісу ўрэгулявага пытанне прадастаўлення паслуг рухомымі комплексамі сэрвіснага абслугоўвання аўтамабіляў (новая паслуга аўтасэрвісу, прапанаваная бізнес-супольнасцямі). Таксама праектам урэгуляваны парадак аказання паслуг па тэхнічнай дапамозе на дарозе і арэндзе механічных транспартных сродкаў ад афармлення заяўкі да аказання самой паслугі (раней не рэгламентаваўся)", — адзначылі ў прэс-службе.

Спрашчаецца парадак узаемадзеяння спажыўца і выканаўцы ў працэсе аказання бытавой паслугі (спрашчаюцца шыльды на аб`ектах, упарадкоўваецца інфармацыя на стэндах, удакладняюцца патрабаванні да афармлення заказаў, дазваляецца ўзаемадзеянне выканаўцы і спажыўца праз электронныя віды сувязі).

Устанаўліваецца абавязак выканаўцы ўказваць кошт бытавой паслугі ў беларускіх рублях. 

Акрамя таго, устанаўліваецца права інвалідаў I групы, інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату II і III груп на абслугоўванне ў аб`ектах бытавога абслугоўвання ў першачарговым парадку, а таксама прыярытэтнае права на аказанне паслуг цырульняў, фотапаслуг інвалідам I групы, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам з парушэннем апорна-рухальнага апарату II і III груп па месцы знаходжання спажыўца (на даму ў спажыўца, у арганізацыі аховы здароўя і іншых месцах). 

Карэктуюцца асаблівасці аказання тых ці іншых бытавых паслуг.

Новая рэдакцыя правілаў набывае моц праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання. "Гэта значыць, што суб`ектам, якія аказваюць бытавыя паслугі, адводзіцца тры месяцы для прывядзення ў адпаведнасць з заканадаўствам: інфармацыйных шыльдаў, стэндаў для спажыўцоў і іншай інфармацыі аб выканаўцы і паслугах; дакументаў, якія пацвярджаюць заказ; абанементаў, сертыфікатаў на паслугі; парадку разлікаў са спажыўцамі за паслугі", — патлумачылі ў прэс-службе.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2015
 
Дата публикации:11.04.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1208
 
Ключевые слова:
Торговля Белорусский рубль Бытовые услуги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме