https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Набыла моц пастанова, якая рэгулюе памер зарплаты кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў у залежнасці ад прадукцыйнасці працы


Дакумент быў прыняты 19 сакавіка 2015 года і ўносіць дапаўненні і змяненні ў пастанову № 597 ад 8 ліпеня 2013 года.
1 красавіка набыла моц пастанова Савета міністраў № 214, якая рэгулюе памер заработнай платы кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў у залежнасці ад прадукцыйнасці працы. 

Зменены, у прыватнасці, парадак устанаўлення каэфіцыента суадносінаў сярэдняй зарплаты кіраўнікоў і сярэдняй зарплаты па арганізацыі ў цэлым.

Згодна з падпунктам 2.1 пункта 2 пастановы № 597 памер каэфіцыента не можа перавышаць 8. "Пры гэтым у выпадку невыканання паводле вынікаў справаздачнага квартала паказчыкаў чыстага прыбытку і (або) перавышэння тэмпу росту прадукцыйнасці працы над тэмпам росту заработнай платы, даведзеных ва ўстаноўленым парадку, каэфіцыент кіраўніку арганізацыі ўстанаўліваецца ў памеры, які не перавышае 3 уключна", — растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. 

Пастановай № 214 прадугледжваецца залежнасць памеру каэфіцыента толькі ад аднаго паказчыка эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі — перавышэння тэмпу росту прадукцыйнасці працы над тэмпам росту заработнай платы. Паказчык "чысты прыбытак" выключаны. Так, калі паводле вынікаў справаздачнага квартала темп росту заработнай платы перавысіў тэмп росту прадукцыйнасці працы, то кіраўніку арганізацыі трэба ўстанавіць каэфіцыент не большы за 4 уключна з першага дня месяца, наступнага за справаздачным кварталам. 

"Гэтая норма будзе з`яўляцца абавязковай для прымянення ў дачыненні да кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш за 50%. У дачыненні да кіраўнікоў іншых арганізацый прымяненне гэтай нормы мае рэкамендацыйны характар", — адзначаецца ў каментарыі. 

Кантракты кіраўнікоў арганізацый павінны быць прыведзеныя ў адпаведнасць з пастановай № 214, адзначылі ў Мінпрацы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2015
 
Дата публикации:01.04.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1386
 
Ключевые слова:
Зарплата Госслужба Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме