https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі гарантуе бізнесу, які прыстойна працуе ў краіне, захаванасць укладанняў


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 снежня, прымаючы з дакладам старшыню савета дырэктараў ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" Аляксандра Шакуціна.
"У Беларусі можна працаваць, не трэба хаваць грошы і кудысьці выводзіць - укладайце, гэта ваша, ніхто гэта не адбярэ", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прыкладам такога сумленнага вядзення бізнесу можа з`яўляецца Аляксандр Шакуцін. "Калісьці мы дамовіліся аб тым, што ўсё, што заробіць Шакуцін са сваёй камандай, будзе знаходзіцца ў краіне, ён ніколі не будзе выводзіць грошы ў афшоры або яшчэ кудысьці хаваць, а будзе ўкладаць у эканоміку Беларусі", - сказаў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што Аляксандр Шакуцін рэалізуе шэраг патрэбных для краіны праектаў, выпускае прадукцыю на ўзроўні сусветных стандартаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заўсёды будзе падтрымліваць такіх бізнесменаў, якія прыносяць карысць дзяржаве.

Прэзідэнту было даложана аб выкананні ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" ўсіх раней дадзеных даручэнняў кіраўніка дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Шакуціна, тыя даручэнні, якія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі, ажыццяўляюцца з апярэджаннем тэрмінаў. У прыватнасці, размова ідзе аб стварэнні ў краіне гідраўлічнага холдынга і замяшчэнні паставак з-за межаў Беларусі гідраўлічных машын, стварэнні новых машын, рабоце новых заводаў, якія былі ўключаны ў склад холдынга. Паводле яго слоў, у агульнай колькасці ідзе паспяховая рэалізацыя амаль паўтара дзясятка праектаў.

Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў тэрміны і этапы новых праектаў, якія будзе рэалізоўваць група кампаній. Як адзначыў Аляксандр Шакуцін, гэта каля 10 праектаў абсалютна рознай накіраванасці. У прыватнасці, плануецца стварэнне сельскагаспадарчага холдынга, у якім будзе больш за 15 тыс.га зямлі і ўвогуле 15 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Прадукцыю плануецца перапрацоўваць унутры холдынга, для гэтых мэт будзе пабудаваны малаказавод, разлічаны на перапрацоўку 300 т малака за суткі. Яшчэ адзін праект - стварэнне холдынга, які будзе забяспечваць адпачынак і лячэнне як беларускіх грамадзян, так і замежных. У яго склад будзе ўключана 5 аб`ектаў, якія знаходзяцца ў веданні ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга", аднак цяпер дзейнічаюць разрознена. Да таго ж плануецца будаўніцтва некалькіх новых аб`ектаў, у прыватнасці санаторыя на 240 месц і гасцініцы на 150 месц. Аляксандр Шакуцін адзначыў, што ў бліжэйшы час будзе прэзентаваны новы праект - турыстычная кампанія, маючая ў сваім складзе паляўнічую гаспадарку.

8 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.12.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1340
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Амкадор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме