https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


XXVII Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" пройдзе 9-12 студзеня ў Брэсце


Аб гэтым паведаміў 3 снежня на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі - начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк
У музычным форуме прымуць удзел больш як 300 выканаўцаў з 11 краін - Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Малдовы, Грузіі, Кітая, Вялікабрытаніі і Швецыі. За час фестывалю адбудзецца чатыры вячэрнія і тры дзённыя канцэрты. Асноўнымі канцэртнымі пляцоўкамі стануць сцэна акадэмічнага тэатра драмы, вялікая і малая залы музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы, а таксама касцёл, дзе адбудзецца канцэрт арганнай музыкі.

Як заявіла дырэктар і мастацкі кіраўнік музычнага свята, заснавальнік фестывалю, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта, заслужаны дзеяч мастацтваў Лілія Батырава, галоўная традыцыя фестывалю застаецца нязменнай - гэта высокі ўзровень прафесійнага майстэрства. "Такую планку фестываль трымае ўжо 27 гадоў. У ім абавязкова ўдзельнічаюць вядомыя ва ўсім свеце музыканты, зоркі выканальніцкага мастацтва, лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў", - анансавала яна праграму фестывалю.

Так, на вечары-адкрыцці фестывалю выступіць кумір многіх пакаленняў аматараў эстраднай і класічнай музыкі, народны артыст Расіі, барытон Сяргей Захараў. Зорка з Санкт-Пецярбурга выканае ў другім аддзяленні некалькі твораў. Паводле слоў Ліліі Батыравай, гэта будуць арыі з опер і аперэт, а таксама старадаўнія рускія рамансы.

У праграме "Студзеньскіх музычных вечароў" заяўлена опера. Прыемна, што гэта нацыянальная опера. У другі фестывальны вечар 10 студзеня Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр пакажа оперны спектакль у дзвюх дзеях "Міхаіл Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт". Прэм`ера оперы кампазітара Алега Залётнева адбылася год таму ў Маладзечне. Мастацкі кіраўнік праекта - заслужаны дзеяч культуры, галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. Агінскага Рыгор Сарока. Аўтарам лібрэта і рэжысёрам выступае Сяргей Макарэй.

Па традыцыі 11 студзеня адбудзецца Калядны баль. У адзін з вечароў будуць ушаноўваць даўняга сябра фестывалю вядомага піяніста, народнага артыста Беларусі, прафесара Ігара Алоўнікава. Галоўным у праграме вечара-закрыцця стане выступленне народнага артыста СССР, саліста Вялікага тэатра Расіі тэнара Уладзіслава П`яўко. 

На канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю самыя дарагія білеты - Br300-400 тыс. Паслухаць оперу будзе танней - кошт білета складае ад Br180 тыс. да Br250 тыс. На дзённыя канцэрты білет можна набыць за Br60 тыс. Аднак, паводле слоў Ліліі Батыравай, свабодных месц на музычныя вечары засталося няшмат.

Арганізатарамі фестывалю класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" выступаюць Брэсцкія аблвыканкам і гарвыканкам, Міністэрства культуры, Беларускі саюз музычных дзеячаў.

4 снежня 2014, Брэст
Святлана Вячорка - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1313
 
Ключевые слова:
Классическая музыка Брэст Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме