https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны музычны фестываль імя І.Салярцінскага адкрываецца ў Віцебску


Аб гэтым паведаміла мастацкі кіраўнік абласной філармоніі Нэлі Мацаберыдзэ.
Уверцюрай да XXVI Міжнароднага музычнага фестывалю імя І.Салярцінскага ў Віцебску стане арганны канцэрт вядомага амерыканскага музыканта Рональда Эбрэхта, выступленне якога запланавана на 2 снежня. 

Урачыстае ж адкрыццё традыцыйна адбудзецца 3 снежня ў дзень нараджэння Івана Салярцінскага. "Як заўсёды, прыхільнікаў класічнай музыкі ў гэты дзень парадуе выступленне сімфанічнага аркестра. У гэтым годзе на сцэне абласной філармоніі выступіць Міжнародны сімфанічны аркестр з Санкт-Пецярбурга "Таўрычаскі", які аб`яднаў маладых музыкантаў-віртуозаў з далёкага і блізкага замежжа, выпускнікоў санкт-пецярбургскай кансерваторыі. Гэты калектыў пад кіраўніцтвам народнага артыста Кабардзіна-Балкарыі Міхаіла Голікава створаны пад эгідай аркестра і хору капэлы "Таўрычаская", якая стваралася па вобразе калектыву, што служыў князю Рыгору Пацёмкіну. Нягледзячы на малады склад, калектыў мае вялікую папулярнасць, але для віцебскай публікі стане адкрыццём. У гэтым годзе наша канцэпцыя - адкрыццё новых для горада імёнаў ужо тытулаваных артыстаў і калектываў", - растлумачыла Нэлі Мацаберыдзэ.

Двухтыднёвая фестывальная праграма разнастайная і па геаграфіі ўдзельнікаў (6 краін), і па жанрах. У яе ўключаны канцэрт маладой пецярбургскай спявачкі Алесі Пятровай, уладальніцы першай прэміі Міжнароднага конкурсу вакалістаў "Радыё Франс" у Парыжы, якая выступала нават у Метраполітэн-опера. Літоўскі піяніст, лаўрэат шматлікіх міжнародных фестываляў фартэпіяннай музыкі Аляксандр Ісакаў, знаёмы віцебскай публіцы ў іпастасі арганіста, выступіць з канцэртам фартэпіяннай музыкі. Сюрпрызам фэстывалю стала ўключэнне ў праграму джаза. Паводле слоў Нэлі Мацаберыдзэ, гэты жанр ужо стаў у пэўным сэнсе акадэмічным. На віцебскай сцэне яго прадставіць джазавы квінтэт Інгі Берзіні з Рыгі.

А на канцэрце закрыцця 14 снежня гледачы пачуюць мінскі ансамбль салістаў "Партыта". Калектыў прадставіць аматарам музычнага мастацтва эпохі барока цыкл канцэртаў "Музыка Каралёў", што стане высокім філасофскім пасляслоўем фестывалю.

Арганізатары разлічваюць навізной праграмы пашырыць фестывальную аўдыторыю. Білеты на канцэрт адкрыцця раскуплены, чакаецца, што большая частка канцэртаў пройдзе з аншлагам.

Традыцыйна ў час форуму ў зале музычнага каледжа імя І.Салярцінскага выступяць выкладчыкі і навучэнцы гэтай установы. Таксама пройдуць навуковыя чытанні, у якіх прымуць удзел даследчыкі з Беларусі, Расіі і Польшчы. Адбудуцца прэзентацыі дзвюх кніг, прысвечаных творчасці Аляксандра Сакурава і Барыса Цішчанкі, а таксама беларускага выдання "Кампазітары Беларусі" Таццяны Мдзівані і Веры Каштальян.

1 снежня 2014, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.12.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1111
 
Ключевые слова:
Віцебск Фэст культуры Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме