https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Затрыманы падазроны ў махлярстве пад выглядам збору сродкаў на лячэнне


Пра гэта паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.
У Мінску раскрыта махлярства пад выглядам збору сродкаў на лячэнне. 

У Кастрычніцкае РУУС сталіцы звярнуліся работнікі аддзялення аднаго з мінскіх банкаў з просьбай дапамагчы ва ўстанаўленні асобы, якая неправамерна выкарыстоўвае лагатып іх банкаўскай установы. 

Падчас праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска ўстанавілі асобу 31-гадовага мужчыны, які расклейваў улёткі з інфармацыяй аб правядзенні выдуманай сумеснай дабрачыннай праграмы па аказанні дапамогі нібыта цяжка хвораму дзіцяці. Ашуканыя мінчане пералічвалі розныя сумы на карт-рахунак зламысніка, а той траціў грошы на забавы і гульнёвыя аўтаматы. 

Міліцыянеры таксама выявілі дакументы, якія пацвярджаюць, што мужчына раней выкарыстоўваў аналагічную схему на тэрыторыі Расіі. Паводле наяўнай інфармацыі, ад супрацьпраўных дзеянняў затрыманага ўжо пацярпела восем грамадзян. 

Сума ўрону высвятляецца. Дзеянням мужчыны даецца прававая ацэнка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2014
 
Дата публикации:14.11.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1198
 
Ключевые слова:
Криминал Мошенничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме