https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лясгасы Беларусі ў першым квартале павялічылі экспарт лесапрадукцыі амаль у паўтара разу


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Лясгасы Беларусі ў першым  квартале гэтага года зарабілі на экспарце лесапрадукцыі 45,86 млн. долараў ЗША, што на 49,4% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Найбольш істотны рост валютнай выручкі, на 82,9%, дасягнуты за кошт рэалізацыі балансавай драўніны. Ад экспарту гэтай прадукцыі атрымана 24,9 млн. долараў. Павелічэнне валютных паступленняў адбылося як за кошт росту аб`ёмаў адгрузкі, гэтак і павышэння цаны. За тры месяцы экспартавана амаль 464 тыс. куб. м такой драўніны, што на 105 тыс. больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Што да кошту балансавай драўніны, то ў першым квартале 2014 года за 1 кубічны метр замежныя пакупнікі плацілі на 15,8 долара больш, чым у сярэднім летась.

На 33,9% павялічаны даходы ад экспарту піламатэрыялаў — абразных і неабразных хваёвых і мяккалісцевых матэрыялаў. Атрымана 11,2 млн. долараў. Па гэтым відзе прадукцыі таксама павялічаны як аб`ёмы, гэтак і даход з аднаго кубаметра. Сярэдняя цана на пілапрадукцыю ў першым квартале 2014 года склалася на ўзроўні 175,8 долара за 1 куб. м. Летась яна складала 169,5 долара.

На 50,7% вырасла валютная выручка ад рэалізацыі такіх відаў лесапрадукцыі, як дранка паліўная, апілкі, пелеты, слупы і іншае.

Прадукцыя лясгасаў Беларусі экспартуецца ў 25 краін, з іх 5,3% прыпадае на краіны блізкага замежжа і 94,7% — далёкага замежжа. Пазіцыю лідара сярод асноўных напрамкаў паставак лесапрадукцыі займае Польшча (46,3% ад усяго экспарту ў вартасным выражэнні). На другой пазіцыі Літва (11,2%), далей ідуць Германія (9,4%), Латвія (5,2%), Швецыя (4,1%), Бельгія (2,9%) і Нідэрланды (2,8%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 траўня 2014
 
Дата публикации:06.05.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1095
 
Ключевые слова:
Деревообработка Лесное хозяйство Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме