https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь займае месцы лідара сярод краін СНД па наведванні музеяў і тэатраў, сведчыць статыстыка


Беларусь займае месцы лідара сярод краін СНД па наведванні музеяў і тэатраў, гаворыцца ў статыстычным аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, прысвечаным Сусветнаму дню культуры, які адзначаюць 15 красавіка.
У разліку на 1.000 жыхароў у Беларусі ў 2012 годзе было 200 наведванняў музеяў і 605 — тэатраў. У Расіі гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 628 і 237, у Арменіі — 619 і 140, ва Украіне — 492 і 148.

"Істотны ўнёсак у інтэлектуальнае і культурнае развіццё грамадства робяць музеі рэспублікі, забяспечваючы шырокі доступ насельніцтва да каштоўнасцяў айчыннай і сусветнай культуры", — адзначана ў аглядзе.

На канец 2013 года ў Беларусі дзейнічалі 162 музеі рознага профілю (гістарычныя, комплексныя, мастацтвазнаўчыя, літаратурныя). Музейны фонд склаў 3,2 млн. экспанатаў — унікальных помнікаў нацыянальнай культуры і павялічыўся ў параўнанні з 2005 годам на 14,5%. Найбуйнейшымі з`яўляюцца: нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", замкавы комплекс "Мір", Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь".

У 2013 годзе з музейнымі экспанатамі азнаёміліся 5,7 млн. наведвальнікаў, што на 44% больш, чым у 2005 годзе.

Адно з найважнейшых месцаў у культурным жыцці краіны займае тэатральнае мастацтва, зазначае Белстат. На канец 2013 года ў Беларусі дзейнічалі 28 прафесійных тэатраў рознага жанру, з якіх 19 — драматычныя і музычныя, восем — дзіцячыя і юнага гледача, адзін — оперы і балета. Тэатры ў 2013 годзе паказалі гледачам 8,6 тыс. спектакляў, што на 13,2% больш, чым у 2005 годзе.

У Беларусі працуюць два цыркі і пяць заапаркаў. У 2013 годзе цыркамі праведзены 463 паказы, на якіх прысутнічалі 679,6 тыс. гледачоў. За год заапаркі наведалі 893,1 тыс. чалавек.

"Папулярнай формай выкарыстання вольнага часу насельніцтва з`яўляецца ўдзел у культурна-асветніцкіх мерапрыемствах, што арганізуюцца клубнымі ўстановамі і паркамі культуры і адпачынку", — гаворыцца ў аглядзе. У 2013 годзе клубнымі ўстановамі праведзена 630,7 тыс. такіх мерапрыемстваў, паркамі культуры і адпачынку — 2,3 тыс.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2014
 
Дата публикации:15.04.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1521
 
Ключевые слова:
Содружествр независимых государств Всемирный день культуры Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме