https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Банк развіцця Беларусі прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на 130 млн еўра


Цырымонія падпісання адбылася 31 сакавіка ў Мінску.
Банк развіцця Беларусі падпісаў пагадненне аб прыцягненні сіндыкаванага крэдыту для мэт гандлёвага фінансавання на суму 130 млн еўра.

Гэта здзелка з`яўляецца буйнейшай па аб`ёме прыцягнутых сродкаў у суверэннай гісторыі банкаўскай сістэмы Беларусі. Структура крэдыту прадугледжвае наяўнасць двух траншаў тэрмінам да года.

У якасці ўпаўнаважаных вядучых арганізатараў праекта прынялі ўдзел фінансавыя інстытуты Заходняй Еўропы і Расіі, сярод якіх кансорцыум нямецкіх банкаў АКА Ausfuhrkredit GmbH, ААТ "Альфа-Банк", ВТБ Банк (Германія), ЗАТ "Глобэксбанк", ААТ "МДМ Банк", ЗАТ АКБ "Новікамбанк", ААТ "Прамсувязьбанк", ААТ "Рассельгасбанк". Агентам па крэдыце і дакументацыі выступіў АКА Ausfuhrkredit GmbH.

Праведзеная сумесна з фінансавымі інстытутамі работа па структураванні здзелкі дала магчымасць дабіцца мінімальнай вартасці пазыкі, што пацвярджае статус Банка развіцця як аднаго з самых надзейных пазычальнікаў сярод фінансавых інстытутаў краіны.

Адказваючы на пытанні журналістаў аб стаўцы прыцягнення крэдыту, старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас расказаў, што маржа складае 4,25 працэнтнага пункта да трохмесячнага EURIBOR. "Гэта значыць калі сёння EURIBOR 0,32, то працэнтная стаўка па крэдыце атрымліваецца 4,67. Гэта нізкая стаўка для беларускага рынку", - адзначыў ён.

Сродкі будуць накіраваны Банкам развіцця на фінансаванне экспартна-імпартных аперацый кліентаў. "Стаўкі выдачы крэдытаў розныя. Яны прывязаны да бізнес-планаў, да той эфектыўнай стаўкі, якую праект можа пацягнуць", - адзначыў Сяргей Румас.

У ліку бліжэйшых здзелак старшыня праўлення Банка развіцця назваў фінансаванне куплі двух новых самалётаў Embraer для нацыянальнай авіякампаніі "Белавія". Паводле слоў Сяргея Румаса, першы транш па гэтай здзелцы пойдзе ўжо ў красавіку, другі - у чэрвені. Акрамя таго, прадугледжаны шэраг праектаў, як у АПК, так і ў прамысловасці, які таксама плануецца рэалізаваць з удзелам сродкаў, атрыманых ад сіндыкаванага крэдыту.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" - спецыялізаваны фінансавы інстытут у форме адкрытага акцыянернага таварыства. Заснавальнікамі банка сталі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі. Створаны ў адпаведнасці з указам ад 21 чэрвеня 2011 года нумар 261 для павышэння надзейнасці фінансава-крэдытнай сістэмы краіны і эканамічнага развіцця дзяржавы. Мэта стварэння - фінансаванне праектаў, уключаных у дзяржаўныя праграмы; крэдытная падтрымка беларускага экспарту.

31 сакавіка 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.03.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1059
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме