https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч лічыць, што такая сітуацыя, як ва Украіне, у Беларусі немагчыма


Аб гэтым кіраўнік МУС заявіў 4 сакавіка журналістам.
"Я ведаю настроі беларускай міліцыі, настроі ваеннаслужачых унутраных войскаў Беларусі. Яны занепакоены сітуацыяй ва Украіне і вельмі блізка прынялі яе да сэрца. Кожны з іх суперажывае гэтым трагічным падзеям і выказвае ўпэўненасць у тым, што гэтыя падзеі спыняцца і не будзе праследавання супрацоўнікаў органаў, якія выконвалі свой абавязак, служылі тым законам, якія існавалі ва Украіне. Што датычыцца бяспекі нашай дзяржавы, я магу з упэўненасцю заявіць, што такая сітуацыя, як ва Украіне, немагчыма ў Беларусі", - сказаў Ігар Шуневіч.

Ён падкрэсліў, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў Беларусі гатовы выканаць любую задачу, каб прадухіліць магчымасць любога канфлікту, ускладненне сітуацыі як аператыўнай, так і ўнутрыпалітычнай. "Для гэтага ёсць усе сілы і сродкі, ёсць воля, уменні і навыкі. Але я ўпэўнены, што гэтыя навыкі будуць выкарыстоўвацца толькі для раскрыцця і прадухілення злачынстваў і правапарушэнняў", - сказаў на заканчэнне кіраўнік ведамства.

4 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1441
 
Ключевые слова:
Безопасность Украина Беспорядки Милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме