https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Хто вы, Сяргей Залескі?


У Магілёве падвялі вынікі паэтычнага конкурсу, прысвечанага 100-годдзю асвячэння Свята-Петра-Паўлаўскага храма ў аграгарадку Лясная Слаўгарадскага раёна. Аднак пра аўтара лепшага верша на беларускай мове нічога невядома, акрамя імя і прозвішча.
Айца Георгія Сакалова, настаяцеля храма-помніка ў Лясной, натхніла на арганізацыю паэтычнага конкурсу цікавая гістарычная дэталь: сто гадоў таму ў цырымоніі асвячэння браў удзел і чытаў свае вершы прадстаўнік царскага дома Канстанцін Канстанцінавіч Раманаў.

У паэтычным конкурсе, аб`яўленым сёлета, бралі ўдзел 12 чалавек, і пяць паэтаў прадставілі вершы на беларускай мове. Прадстаўнічае журы прызнала лепшымі вершы Сяргея Залескага, прысвечаныя мазаічным упрыгажэнням Свята-Петра-Паўлаўскага храма. У прыватнасці, у вершы "Перад іконай Казанскай Багародзіцы" аўтар вядзе шчымлівы расповед, што бачаць вочы прыгожага абраза на фасадзе царквы — якія краявіды і якіх людзей. Прачытаў верш на цырымоніі ўзнагароджання ў Магілёўскай абласной бібліятэцы народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, член журы паэтычнага конкурсу.

Айцец Георгій Сакалоў спадзяецца, што Сяргей Залескі, які даслаў свае творы па пошце і не пакінуў кантактаў, прачытае ў друку пра сваю перамогу і з`явіцца, каб атрымаць дыплом, прэмію і памятныя падарункі.

У беларускай намінацыі былі адзначаны таксама творчыя працы настаўніка Баркалабаўскай сельскай школы Быхаўскага раёна Алеся Сакалова, Івана Верасня і Леаніда Осіпава. Сярод вершаў на рускай мове лепшым прызнаны твор магілёўскага паэта Івана Пехцерава.

Цяпер распачынаецца другі этап паэтычнага конкурсу, прысвечанага Лясной і вядомаму храму. У ім будзе асобная намінацыя для дзяцей, таму яго адкрыў сваім вершам вучань 3 класа сярэдняй школы № 1 горада Слаўгарада Іван Маруцін.

Ілона Іванова
Звязда, 4 снежня 2012
 
Дата публикации:04.12.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2865
 
Ключевые слова:
Магілёў Христианство Православие Агрогородок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме