https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аб`ёмы нарыхтоўкі ліквіднай драўніны ў Беларусі перавысілі гадавое заданне яшчэ месяц таму


Як паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі, за студзень—кастрычнік арганізацыямі Мінлясгаса нарыхтавана 8,4 млн. кубаметраў ліквіднай драўніны, што на 3,5% перавышае гадавое заданне.
З агульнага аб`ёму водпуску лесасечны фонд хвойных парод склаў 3,14 млн. кубаметраў, мяккаліставых парод — 3,2 млн. кубаметраў, цвёрдаліставых — 104 тыс. кубаметраў. Заданне па асваенні лесасечнага фонду выканана ўсімі дзяржаўнымі вытворчымі лесагаспадарчымі аб`яднаннямі і ў цэлым па Мінлясгасе перавыканана на 4%.

Каля 1,5 млн. кубаметраў нарыхтаванай драўніны перапрацавана ў дрэваапрацоўчых цэхах Мінлясгаса(124,3% да аналагічнага перыяда мінулага года). Выпушчана 449,6 тыс. кубаметраў пілапрадукцыі (113,8% да аналагічнага перыяду 2011 года). Выпуск высушанай прадукцыі павялічыўся на 20 тыс. кубаметраў і склаў 57,4 тыс. кубаметраў (153,4% да адпаведнага перыяду мінулага года). З адходаў вытворчасці выраблена драўнянае паліва.

Астатнія аб`ёмы нарыхтаванай драўніны рэалізаваны ўнутры краіны і на экспарт. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб`ём рэалізацыі дзелавой драўніны на ўнутраным рынку павялічыўся на 111 тыс. кубаметраў (на 5%), у тым ліку тэхналагічнай сыравіны — на 146,7 тыс. кубаметраў, балансавай драўніны — на 61,6 тыс. кубаметраў. Рэалізацыя дроў вырасла на 1,8 тыс. кубаметраў.

Рэалізацыя драўніны праз біржавыя таргі ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" на ўнутраным рынку склала 1,1 млн. кубаметраў (159% да аналагічнага перыяду мінулага года). Рэалізацыя піламатэрыялаў на ўнутраным рынку за студзень—кастрычнік склала 261,5 тыс. кубаметраў і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 1,2 тыс. кубаметраў. У цэлым за 10 месяцаў на ўнутраным рынку рэалізавана 5,34 млн. кубаметраў круглых лесаматэрыялаў (102% да аналагічнага перыяду мінулага года), у тым ліку 2,35 млн. кубаметраў дзелавой драўніны і каля 3 млн. кубаметраў дроў.

На экспарт пастаўлена 1,6 млн. кубаметраў лесаматэрыялаў і 165 тыс. кубаметраў пілапрадукцыі (за аналагічны перыяд 2011 года лесаматэрыялаў было рэалізавана столькі ж, а пілапрадукцыі —122,6 тыс. кубаметраў).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2012
 
Дата публикации:02.12.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1877
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Биржевые торги Лесозаготовка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме