У канструктыўных дэталях аўто знойдзена 348 адзінак трыкатажных вырабаў і 42 пары абутку. Паводле папярэдняй ацэнкі, сума канфіскаванага тавару складае 214 млн. рублёў.
Ноччу 20 ліпеня ў жыхаркі Гродна, якая вярталася на аўтамабілі з Польшчы ў Беларусь цераз пункт пропуску "Бераставіца", пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні таксама знайшоў незадэклараваны тавар. Трыкатажныя вырабы знаходзіліся ў пустотах задніх крылаў, пярэдніх дзвярэй і пад заднім сядзеннем — усяго больш як 102 найменні. Акрамя таго, у машыне былі схаваныя чатыры "iPhone 4" . Канфіскаваныя прадметы ацэнены больш як на 30 млн. рублёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2012