Стартавая закупачная цана ўстаноўлена на ўзроўні 12—18 тыс. рублёў за кілаграм. Яна будзе мяняцца ў залежнасці ад попыту і прапановы.
Летась спажыўкааперацыяй было закуплена ад насельніцтва 3,6 тыс. тон чарніц. "Мяркуецца, што сёлета будзе не менш", — адзначыла прэс-служба. Летась за здачу чарніц было выплачана 60 млрд. рублёў. Ягада закуплялася па цане ад 10 тыс. за кілаграм у пачатку сезона нарыхтовак да 26—26,8 тыс. — у канцы.
Паралельна ў нарыхтоўчых пунктах пачалі прымаць лісічкі. Цяпер закупачная цана на гэтыя грыбы складае ў сярэднім 20 тыс. рублёў за кілаграм.
Як паведамлялася раней, валютная выручка Белкаапсаюза ад экспарту чарніц летась склала 5,4 млн. долараў. Чарніцы пастаўляюцца не толькі ў еўрапейскія краіны, але і з 2009 года — у Кітай.
Варта адзначыць, што літр чарніц на мінскіх рынках каштуе прыкладна 30 тыс. рублёў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 чэрвеня 2012