https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У студзені—маі вытворчасць цэменту ў Беларусі павялічылася на 4,5%


У студзені—маі 2012 года вытворчасць цэменту ў Беларусі павялічылася на 4,5% ў дачыненні да аналагічнага леташняга перыяду і склала 1 млн. 767,7 тыс. тон.
Паводле звестак Белстата, у маі 2012 года выраблена 430,1 тыс. тон цэменту, што на 4,8% больш, чым у маі 2011 года, і на 7,6% больш, чым у красавіку 2012 года.

Чакаецца, што дэфіцыт цэменту, які перыядычна ўзнікае ў краіне, удасца ўстараніць пасля ўводу ў эксплуатацыю дзвюх ліній на ВРУП "Беларускі цэментны завод" (Касцюковічы, Магілёўская вобласць) і ў ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" (г.п. Краснасельскі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць). Іх сумарная магутнасць павінна скласці 3,6 млн. тон цэменту ў год.

Што да іншых будматэрыялаў, то, паводле звестак Белстата, агульны аб`ём вытворчасці неметалічных мінеральных прадуктаў у галіне знізіўся за студзень—май 2012 года на 10,3% у параўнанні з такім жа перыядам 2011 года і склаў 10 трлн. 242,6 млрд. рублёў.

У студзені—маі прадпрыемствы будаўнічай галіны вырабілі 70,3 тыс. куб. метраў зборных бетонных канструкцый (на 30,7% менш); 11,3 млн. кв. метраў керамічнай пліткі (на 7,6% больш); 8,7 млн. кв. метраў будаўнічага шкла (на 15,3% больш); 1 млрд. 389,4 млн. умоўных адзінак цэглы (на 1,3% менш).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:18.06.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2332
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Цемент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме