"Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён праспяваў так, каб спецыялісты ахнулі, а ўжо еўрапейская грамадскасць сама сабе няхай потым дае ацэнку за свае адзнакі, — сказаў Лукашэнка. — Хто скажа, што мы зрабілі такі нумар або паслалі такі калектыў. Мы ж сказаць так не можам. Калі ўжо прайграваць, то прайграваць дастойна. А так мы сапраўды ўбухалі велізарныя грошы, а вынік ніякі".
Паводле слоў Лукашэнкі, неабходна "сур`ёзна змяніць падыход да гэтага конкурсу". "Гэта не павінна быць справай аднаго канала. Штосьці павінна быць наверсе ў Мінкультуры, трэба задзейнічаць абодва каналы, яны дзяржаўныя, зарабіць грошы і гэтыя грошы ўкласці. Плюс спонсары. І зрабіць добры праект", — сказаў ён.
На апошнім конкурсе "Еўрабачанне" ў Баку беларускі гурт Litesound заняў 16-е месца сярод 18 удзельнікаў другога паўфіналу.
БелаПАН
Мінск, 28 мая 2012