Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Гэтыя дзяржаўныя сімвалы па праве ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, сцвярджаюць, што беларускі народ — гаспадар на сваёй зямлі і яму вырашаць, як лепш уладкаваць свой дом, якім шляхам ісці.
У іх адлюстравана слаўная шматвяковая гісторыя Беларусі, напоўненая старонкамі мужнасці і гераізму ў часы цяжкіх выпрабаванняў і вялікіх здзяйсненняў у гады стварэння.
Упэўнены, што дзякуючы працавітасці, згуртаванасці, патрыятызму мы пераадолеем любыя нягоды і даб`ёмся новых поспехаў на шляху ўмацавання і працвітання нашай Айчыны.
У гэты святочны дзень зычу вам здароўя, міру і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 12 мая 2012