На момант "паўналецця" ў зоне .BY налічваецца ўжо больш за 55.000 даменаў, паведамляе тэхнічны адміністратар зоны .BY і найбуйнейшы рэгістратар даменных імёнаў Беларусі Hoster.by.
Hoster.by аб`явіў аб старце конкурсу на лепшую візуалізацыю нацыянальнай даменнай зоны. Лагатып-пераможца будзе размешчаны на сайце зоны .BY і выкарыстаны ў прома-прадукцыі hoster.by. Удзельнічаць у конкурсе могуць усе ахвотныя. Патрабуюцца свежыя ідэі і жаданне выйсці за рамкі прывычных стэрэатыпаў аб карцінцы з беларускім "акцэнтам".
Для ўдзелу неабходна адправіць свой варыянт лагатыпу для зоны .BY на konkurs@hoster.by і сачыць за навінамі ў групах hoster.by Вконтакте і Facebook.
Hoster.by стаў тэхнічным адміністратарам даменнай зоны .BY у лютым 2012 года. За мінулыя тры месяцы ў парадку рэгістрацыі адбыліся некаторыя змяненні: адменена магчымасць 30-дзённай блакіроўкі дамена для прадухілення кіберсквотынгу; адменена праверка заявак у Аператыўна-аналітычным цэнтры (ААЦ), якая раней магла займаць некалькі дзён; пачаў працу сэрвіс Whois; інфармацыю пры рэгістрацыі дамена цяпер можна ўводзіць на беларускай мове.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 мая 2012