Яны прапануюць вешаць налепкі на месцы, дзе кліентаў абслугоўваюць на беларускай мове.
«Наша мэта — не заляпіць усё гэтымі налепкамі, бо гэта дыскрэдытуе саму ідэю, а ў кожным выпадку дамаўляцца з уладальнікам пра магчымасьць разьмяшчэньня налепкі.
Такім чынам можна будзе пазьбегнуць нязручнасьцяў і адваротнай рэакцыі, а мы будзем упэўненыя, што дакладна ў гэтым месцы па-беларуску беларуса абслужыць здолеюць», — кажуць прадстаўнікі «Справаводзтва па-беларуску».
Грамадзянская ініцыятыва «Справаводзтва па-беларуску», сябра Асамблеі НДА (Літва), займаецца лабіраваньнем зьменаў у заканадаўстве, накіраваных на падвышэньне статусу і заканадаўчай абароненасьці беларускай мовы.
Радыё Свабода
30 красавіка 2012