"Пагадзіцца з прапановай Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі аб унясенні рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Вытворчае аб`яднанне "Беларуснафта" грашовага ўнёску ў памеры 500 тыс. у статутны капітал таварыства з абмежаванай адказнасцю "Сэрвіс Ойл", што ствараецца гэтым прадпрыемствам на тэрыторыі Украіны", — сказана ў пастанове.
Вытворчае аб`яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе, уваходзіць у склад канцэрна "Белнафтахім". Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2012