https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае і расійскае абаронныя ведамствы скарэктавалі пазіцыі па шэрагу пытанняў, што тычацца жыццядзейнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў і стварэння адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны (АРС СПА)


Пра гэта паведаміў міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін па выніках сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, што прайшла 18 красавіка ў Мінску.
Ён адзначыў, што члены калегіі ўдакладнілі падыходы да арганізацыі танкатэхнічнага і аўтатэхнічнага забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў (РГВ), падвялі вынікі функцыянавання сумеснай сістэмы сувязі РГВ. Абмеркаваны асноўныя кірункі павышэння эфектыўнасці топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння РГВ.

Былі разгледжаны вынікі выканання мерапрыемстваў, вызначаных двухабковым пагадненнем аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні АРС СПА.

Міністр нагадаў, што гэтымі днямі праходзяць сумесныя расійска-беларускія батальённыя вучэнні сіл спецыяльных аперацый і Паветрана-дэсантных войскаў на тэрыторыі палігона Гожскі. У верасні на тэрыторыі Арменіі адбудуцца сумесныя вучэнні "Узаемадзеянне-2012" з удзелам Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ. Пачата падрыхтоўка да сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2013", якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі.

"Нас трывожыць не толькі актывізацыя дзейнасці НАТО каля межаў Саюзнай дзяржавы, але і планы ЗША і іншых членаў альянсу па разгортванні элементаў ПРА ў Еўропе", — падкрэсліў міністр абароны Расіі Анатоль Сердзюкоў. Ён заявіў, што Расія працягне забяспечваць сілавыя структуры Беларусі ўзбраеннем і тэхнікай, рыхтаваць ваенныя кадры, у тым ліку на бязвыплатнай аснове.

"Па аб`ёмах закупак расійскага ўзбраення і ваеннай тэхнікі Беларусь — лідар сярод дзяржаў СНД, — зазначыў міністр. — У 2012 годзе Расія прадоўжыць ільготную пастаўку ў Беларусь зенітных ракетных комплексаў "ТОР-М2".

БелаПАН
18 красавіка 2012
 
Дата публикации:18.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2840
 
Ключевые слова:
Противовоздушная оборона Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме