https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 11 красавіка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 11 красавіка 2012 года.
На 11 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.180 беларускіх рублёў
Еўра — 10.700
Расійскі рубель — 276
Украінская грыўна — 1.019,63

Кошык валют — 2.890,78

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 90 рублёў (1,11%), еўра — на 120 (1,13%), расійскага рубля — на 3 (на 1,10%), грыўны — на 11,40 рубля (1,13%). Курс кошыка валют вырас на 31,88 рубля (1,12%) у параўнанні з папярэднім днём і на 24,95 рубля (0,87%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3081, "долар/расійскі рубель" — 29,6377, "долар/грыўна" — 8,0225.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 11 красавіка долар купляюць па 8.000—8.110 і прадаюць па 8.170—8.300 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 41 рубель, продажу — на 60.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.050—8.100 пры куплі, 8.200—8.250 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2012
 
Дата публикации:11.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1974
 
Ключевые слова:
Финансы Белорусский рубль Биржевые торги Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме