https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае задачу па вывадзе зарплат у Беларусі да канца 2012 года на ўзровень $500


Аб гэтым ён заявіў 3 мая, прымаючы з дакладам старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка.
"Я, напрыклад, прыходжу да той высновы, што ў нас некаторыя кіраўнікі пачалі хавацца за фармулёўку Прэзідэнта: ёсць прадукцыйнасць працы — ёсць заработная плата, няма прадукцыйнасці — няма зарплаты. Усё гэта правільна, толькі далей ідзе тое, што прадукцыйнасць працы трэба павышаць і кіраўнікі прадпрыемстваў павінны прыкладаць намаганні, і вельмі моцныя, для таго, каб павысіць прадукцыйнасць працы, а таксама і павысіць заработную плату", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Нам усё ж такі на ўзровень $500 да канца года трэба выходзіць, як мы і дамаўляліся. Таму і кіраўнікоў трэба ў гэтым плане не проста арыентаваць сёння, а ўжо падціскаць. А так многія разводзяць рукамі: ну чаго, няма прадукцыйнасці працы, Прэзідэнт сказаў, зарплаты няма. Дык навошта гэты кіраўнік на вытворчасці?" — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што хацеў бы ў гэтым плане пачуць ацэнку старшыні Федэрацыі прафсаюзаў аб тым, як дзейнічаюць у такой сітуацыі кіраўнікі прафсаюзных арганізацый, асабліва ў пярвічках. "Ваш пункт гледжання па развіцці эканомікі Беларусі ў частцы росту заработнай платы: што нам тут трэба прадпрымаць, якія апасенні вы бачыце — прафсаюзы ўсё ж такі бліжэйшыя да народа і знаходзяцца непасрэдна ў гушчы людзей", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта сустрэча традыцыйна праходзіць у дні майскіх свят, і павіншаваў кіраўніка ФПБ і беларускіх грамадзян са Святам працы. "Я ўсё ж такі прыхільнік таго, каб, можа, не па вуліцах хадзіць, як гэта было раней, а недзе ў парках, на прыродзе арганізоўваць маёўкі, як першапачаткова гэта задумвалася, каб людзі адпачывалі, збіраліся сем`ямі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да Леаніда Козіка, Прэзідэнт адзначыў, што хацеў бы даведацца аб існуючых праблемных пытаннях у ФПБ. "Я хацеў бы пачуць, як працуе наша асноўная, галоўная і, можна сказаць, па сутнасці адзіная масавая прафсаюзная арганізацыя і, перш за ўсё, якія праблемы там ёсць. Таму што добрае мы ўсе бачым, а з праблемамі трэба змагацца, не хаваць, калі ёсць нейкія праблемныя прадпрыемствы. Я гатовы таксама ўдзельнічаць у вырашэнні гэтых праблем. Хацелася б з вашых вуснаў пачуць, дзе перш за ўсё павінен пабываць Прэзідэнт, для таго, каб унікнуць у сітуацыю, якая складваецца", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Увогуле комплекс пытанняў, якія я хацеў бы ўбачыць скрозь прызму работы прафсаюзных арганізацый", — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Леанід Козік праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб тым, як працуюць прафсаюзныя арганізацыі, што хвалюе людзей у вытворчых калектывах, аб тым, як прайшоў мітынг 1 мая, аб настроях людзей.

Паводле слоў старшыні ФПБ, "прафсаюзы занепакоены тым, што рост цэн часам апярэджвае рост даходаў". "І гэта няправільна, паколькі ёсць катэгорыі людзей, у якіх даходы не вельмі вялікія, і ў гэтым плане Федэрацыя прафсаюзаў заўсёды будзе адмоўна ставіцца да такіх рашэнняў урада. Думаю, што гэта зразумела кожнаму, хто ходзіць у магазін і хто атрымлівае заработную плату. Ніякай поўнай лібералізацыяй цэн урад не можа закрывацца", — адзначыў Леанід Козік.

Прэзідэнту таксама было даложана аб тым, як ідзе падрыхтоўка да дзіцячага аздараўленчага сезона. Паводле слоў Леаніда Козіка, у гэтым годзе больш за 400 тыс. дзяцей змогуць адпачыць і аздаравіцца ў летніх лагерах, з іх каля 180 тыс. — у загарадных. Усе дзіцячыя лагеры добраўпарадкаваны і гатовы да прыёму школьнікаў.

Што датычыцца адпачынку дарослых грамадзян, то ў гэтым годзе для членаў ФПБ павялічана скідка на пуцёўкі ў санаторыі і дамы адпачынку з 15 працэнтаў да 20 працэнтаў.

Звязда, 4 мая 2012
 
Дата публикации:04.05.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2692
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Заработная плата Профсоюзы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме