https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У аптовым тавараабароце Беларусі Мінск займае амаль 80%


У 2011 годзе 7.522 аптовыя арганізацыі Мінска прадалі тавараў на 160,8 трлн. рублёў, ці ў 2,6 разу больш, чым у 2010 годзе. У аптовым тавараабароце краіны Мінск займае 76,6%, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
Аптовы тавараабарот фарміраваўся на 93,7% арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці, на 4,2% — замежнай, на 2,1% — дзяржаўнай (у 2010 годзе — 87,7%, 9,3% і 3% адпаведна).

Пастаўкі на ўнутраны рынак краіны ў 2011 годзе склалі 64,6 трлн. рублёў, ці 40,2% да агульнага продажу.

Тавараў айчыннай вытворчасці прададзена на 91,2 трлн. рублёў, ці 56,7% ад агульнага аб`ёму аптовага тавараабароту.

Электронны гандаль выкарыстала ў сваёй практыцы 21 аптовая арганізацыя, яго аб`ём склаў  171,6 млрд. рублёў, ці 0,1% ад агульнага аб`ёму аптовага тавараабароту горада.

Аптовыя арганізацыі мелі 30 магазінаў-складоў, і іх аптовы тавараабарот склаў 157,9 млрд. рублёў, ці 0,1% ад агульнага тавараабароту. Імі было рэалізавана тавараў за наяўны разлік на 23,2 млрд. рублёў, што склала 14,7% ад агульнага аптовага тавараабароту магазінаў-складоў.

Па стане на 1 студзеня 2012 года складская сетка арганізацый аптовага гандлю ўключала больш чым 5 тысяч складоў, 50 складоў-халадзільнікаў, 13 сховішчаў для бульбы, агародніны і фруктаў. Таксама захоўванне таварных запасаў ажыццяўлялася ў 1.178 часова прыстасаваных памяшканнях. Складскія памяшканні фактычна выкарыстоўваліся на 98,6%.

Запасы тавараў арганізацый аптовага гандлю па стане на 1 студзеня 2012 года склалі 9 млрд. 762,9 млрд. рублёў, што забяспечвае 22 дні гандлю.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 мая 2012
 
Дата публикации:06.05.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2314
 
Ключевые слова:
Мінск Товарооборот Оптовая торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме