Паводле яго меркавання, мясцовыя ўлады недастаткова актыўна працуюць у гэтым кірунку. "Да 9 мая павінны быць чысціня і ідэальны парадак на кожным прадпрыемстве. Я ўжо не кажу пра гарады і вёскі. Усё павінна быць па-гаспадарску, як у прыватніка", — сказаў беларускі кіраўнік.
Ён адзначыў, што ў парадак павінны быць прыведзены і прыватныя падворкі.
"Усё пад адказнасць старшыняў райвыканкамаў", — падкрэсліў Лукашэнка. "Мы не дагружаем старшыняў сельсаветаў. Яны павінны пачынаць працаваць", — дадаў ён, звяртаючыся да старшыняў аблвыканкамаў.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2012