https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 24 чэрвеня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 190 дзён.
Якія падзеі адбыліся 24 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 чэрвеня

1812. армія Напалеона Банапарта пераправілася цераз раку Нёман, пачалася Айчынная вайна 1812 года.
1945. на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

Хто нарадзіўся 24 чэрвеня

1777. Ян Ходзька, пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
1900. Кузьма Чорны, беларускі пісьменнік.
1907. Язэп Зазека, беларускі пісьменнік, навуковец, педагог.
1949. Уладзімір Тоўсцік, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся польскі мастак Ян Матэйка і англійскі астраном і пісьменнік Фрэд Хойл.

24 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Варфаламея і Варнавы. Апостал Варфаламей быў адным з 12 вучняў Ісуса, Варнава – вучнем апостала Паўла, апосталам ад 70-ці.

Апостала ў народзе празвалі Варнава Сунічнік, бо ў лесе да гэтага часу ўжо выспяваюць суніцы. Іх хадзілі збіраць у лес, а вось ірваць у гэты дзень траву было забаронена, каб не прынесці з ёй у хату нячыстую сілу. Верылі нават, што лекавыя зёлкі на Варнаву становяцца атрутнымі.

Калі 24 чэрвеня туман, будзе добры ўраджай грыбоў, а цёплая ноч прадвяшчае мноства садавіны.

Sputnik, 24 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:24.06.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:166
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме