https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МУС: Большасць грамадзян, якія звярнуліся ў транспартную міліцыю, задаволены аператыўнасцю рэагавання і вынікамі разгляду іх заяў


Паводле звестак праведзенага супрацоўнікамі аддзела маніторынгу штаба МУС Беларусі сацыялагічнага апытання, большасць грамадзян (91,5%), якія звярталіся ў 2011 годзе ў органы ўнутраных спраў на транспарце, задаволены аператыўнасцю рэагавання і вынікамі разгляду іх заяў (на 3,5% больш, чым у 2010 годзе).
З лепшага боку ў гэтым кірунку ацэнена праца супрацоўнікаў Аршанскага (100%), Гомельскага (94,7%), Магілёўскага (94,4%) і Віцебскага (94,2%) АУСТ.

Вынікамі разгляду заяў, накіраваных у транспартную міліцыю, засталіся задаволеныя 72,2% (+2,5% у параўнанні з 2010 годам) апытаных.

Высока насельніцтва ацаніла працу супрацоўнікаў Баранавіцкага (82,1%) і Гродзенскага (81,1%) аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

Колькасць грамадзян, якія адзначаюць праяўленне абыякавасці да іх праблем з боку супрацоўнікаў транспартнай міліцыі, а таксама грубасць і бестактоўнасць пры абыходжанні з імі, складае 11,1% (у 2010 годзе — 11,3%).

Паводле апытання, у бяспецы ад злачынных замахаў падчас карыстання чыгуначным транспартам, на вакзалах, станцыях, у аэрапортах адчуваюць 50,5% грамадзян (+2,0%).

У цэлым бяспечна адчуваюць сябе грамадзяне ў зонах абслугоўвання Аршанскага (55,7%) і Магілёўскага (55,6%) аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

У параўнанні з вынікамі анкетавання ў 2010 годзе, ступень поўнага даверу знізілася ва ўсіх АУСТ, за выключэннем Баранавіцкага (+3,0%; 39,1%) і Брэсцкага (+0,4%; 38,8%).

У цэлым грамадзяне, якія звярталіся ў органы ўнутраных спраў на транспарце, станоўча ацэньваюць працу супрацоўнікаў і аказваюць ім значны давер, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце МУС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 красавіка 2012
 
Дата публикации:24.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2795
 
Ключевые слова:
Транспортная милиция Анкетирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме