https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік КДБ праінфармаваў Лукашэнку аб выкананні задач па спыненні дзейнасці разведорганаў сумежнай дзяржавы


Аб гэтым паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзім Зайцаў 2 красавіка праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку "аб выкананні задач контрразведвальнага зместу па спыненні дзейнасці разведорганаў сумежнай дзяржавы, якія спрабавалі атрымаць доступ да сакрэтнай інфармацыі ў ваеннай сферы, у тым ліку ў рамках адзінай сістэмы бяспекі Саюзнай дзяржавы".

Кіраўнік КДБ таксама зрабіў справаздачу аб выкананні іншых раней дадзеных даручэнняў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку ў ходзе нядаўняга пасяджэння калегіі камітэта. Зайцаў праінфармаваў аб асноўных кірунках у развіцці і ўдасканальванні работы органаў дзяржбяспекі, а таксама контрразведвальнага забеспячэння дзейнасці дзяржорганаў Беларусі.

Акрамя гэтага, размова ішла аб рабоце КДБ па спыненні карупцыйных і эканамічных злачынстваў, іншай супрацьпраўнай дзейнасці.

Вадзім Зайцаў, які таксама з`яўляецца старшынёй Беларускай федэрацыі біятлона, праінфармаваў пра планы па развіцці гэтага віду спорту. Лукашэнка даручыў палепшыць трэнерскую работу, каб максімальна добра падрыхтаваць беларускіх спартсменаў да наступных зімовых Алімпійскіх гульняў. Акрамя таго, прэзідэнт паставіў задачу больш актыўна развіваць спартыўны комплекс "Раўбічы", выкарыстоўваць яго для правядзення спаборніцтваў міжнароднага класа.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2012

 
Дата публикации:02.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2958
 
Ключевые слова:
КГБ Беларуси Национальная безопасность Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме