https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зміцер Сасноўскі: З часу правядзення першага "Дударскага фэсту" ўсё вельмі змянілася


4 красавіка ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная выхаду часопіса Dudar і правядзенню штогадовага "Дударскага фэсту", які адбудзецца 27—29 красавіка.
"У гэтым годзе адбудзецца ўжо 11-ты фестываль, прысвечаны дудзе, — расказаў арганізатар "Дударскага фэсту", лідар гурту "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі. — Гэты інструмент мы лічым ці не самым старым музычным інструментам Беларусі, які большасць людзей ведае пад назвай валынка. З часу правядзення першага фестывалю ўсё вельмі змянілася, на гэты раз мы сустракаем яго выхадам першага нумара часопіса Dudar і кнігі па гісторыі беларускай музыкі".

Паводле слоў Сасноўскага, з года ў год расце колькасць і пашыраецца геаграфія удзельнікаў фэсту. Акрамя таго, змяняецца музычная стылістыка — у мінулыя гады цяжкі рок спалучаўся з фальклорам з выкарыстаннем беларускай валынкі, зараз адбываецца спалучэнне традыцыйных інструментаў з дзіджэйскім суправаджэннем. "З`яўляюцца гурты, у якіх граюць дзеці, — паведаміў лідар "Старога Ольсы", — і гэта вельмі ўсцешвае, дазваляе глядзець у будучыню з аптымізмам".

БелаПАН
4 красавіка 2012
 
Дата публикации:04.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2670
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Дударскі фэст Белорусская музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме