https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануецца стварэнне нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання на базе ўласнага спадарожніка.


Гэта прадугледжана Нацыянальнай праграмай даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008—2012 гады, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.
Паводле слоў міністра, летась адбыўся конкурс па выбары пастаўшчыка тавараў (работ, паслуг), неабходных для стварэння нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання, па выніках якога вызначаны пераможца. Створана закрытае акцыянернае таварыства "Нацыянальны аператар спадарожнікавай сувязі і вяшчання", якое цяпер распрацоўвае бізнес-план інвестыцыйнага праекта.

"Стварэнне нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі на базе ўласнага спадарожніка дазволіць укараніць новыя тэхналогіі, павялічыць экспартны патэнцыял краіны", — сказаў Панцялей.

У лютым гэтага года на нарадзе ва ўрадзе міністр паведамляў аб падрыхтаваным бізнес-плане праекта па стварэнні спадарожніка сувязі. Дакумент праходзіць неабходныя працэдуры ўзгаднення. "У цэлым праца на стадыі аналізу перспектыў праекта з пункту гледжання яго акупнасці", — цытавала Панцялея прэс-служба ўрада. Тэхнічныя спецыялісты праводзяць аналіз умоў рэалізацыі праекта з улікам заяўленых рэжымаў працы спадарожніка на канкрэтнай арбітальнай пазіцыі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2012
 
Дата публикации:04.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2371
 
Ключевые слова:
Космос Спутниковая связь Инновации Белорусский спутник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме