https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У рэспубліканскім суботніку 21 красавіка, паводле папярэдніх даных, узялі ўдзел больш за 3 млн. 600 тыс. чалавек


Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі.
Найбольш шматлікім стаў суботнік у Мінску, у якім было задзейнічана звыш 700 тыс. чалавек. Сярод абласцей Беларусі лідзіруе па колькасці ўдзельнікаў суботніка Мінская — больш за 581,5 тыс. чалавек. У Гомельскай вобласці ўдзельнікамі суботніка сталі амаль 536 тыс. чалавек, у Брэсцкай і Віцебскай — каля 474 тыс. у кожнай. У Магілёўскай вобласці колькасць удуельнікаў суботніка дасягнула 463 тыс. чалавек, у Гродзенскай — 410 тыс. чалавек.

Падчас рэспубліканскага суботніка, паводле папярэдніх даных, зароблена каля 40 млрд. рублёў, у тым ліку ў Мінску больш за 12 млрд. Ад кожнай з абласцей пералічана ў сярэднім ад 3,7 млрд. да 5 млрд.

Аб`ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, выпушчанай у дзень рэспубліканскага суботніка, а таксама выкананых падрадных работ, паводле папярэдніх даных, склаў больш за 137,6 млрд. рублёў. Па Мінску аб`ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у сённяшніх цэнах, а таксама выкананых падрадных работ перавысіў 63 млрд. У Мінскай вобласці выраблена прадукцыі і выканана падрадных работ прыкладна на 19,4 млрд., у Магілёўскай — 18,7 млрд., у Віцебскай — больш за 14 млрд., у Брэсцкай — больш за 8,2 млрд., Гродзенскай — больш за 7,2 млрд., Гомельскай — больш за 6,5 млрд.

Як нагадаў 21 красавіка журналістам намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Тозік, у адпаведнасці з прынятай урадам пастановай палова заробленых на суботніку сродкаў будзе накіравана на добраўпарадкаванне, рамонт, падрыхтоўку да новага сезона летніх аздараўленчых лагераў для дзяцей, а другая частка — на ўзвядзенне новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны.

Новы музей Вялікай Айчыннай вайны павінен адкрыцца вясной 2013 года, а ў поўным аб`ёме будзе ўведзены ў строй у маі 2014 года — да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2012
 
Дата публикации:21.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2749
 
Ключевые слова:
Благоустройство Республиканский субботник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме