https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адбылася прэзентацыя навуковага выдання "Археалагічная спадчына Беларусі"


У імпрэзе бралі ўдзел вучоныя НАНБ, выкладчыкі вузаў, прадстаўнікі музеяў і найбуйнейшых бібліятэк Мінска.
19 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання "Археологическое наследие Беларуси" ("Археалагічная спадчына Беларусі"), а таксама іншых найноўшых даследаванняў археолагаў Інстытута гісторыі НАНБ.

Як паведаміў удзельнікам прэзентацыі дырэктар інстытута, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч, альбом падрыхтаваны пад навуковай рэдакцыяй акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктара гістарычных навук Аляксандра Кавалені і загадчыка цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі, доктара гістарычных навук Вольгі Ляўко.

"Вельмі важна, — адзначыў Даніловіч, — што кожны артэфакт, адлюстраваны ў альбоме, мае не проста назву, а неабходны навукова-даведачны апарат, з якога вынікае — што гэта за рэч, калі, дзе і кім яна была выяўлена".

Паводле яго слоў, матэрыялы выдання раскрываюць багацце і своеасаблівасць культуры беларускіх земляў ад глыбокай старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.

Як падкрэсліў дырэктар выдавецкага дома "Беларуская навука" Аляксандр Сташкевіч, выданне, каб яно мела прэзентабельны выгляд, запатрабавала вялікіх намаганняў аўтараў, дызайнераў, мастакоў-рэтушораў. Ён адзначыў, што менавіта з Інстытутам гісторыі ў выдавецтва склаліся вельмі цесныя супрацоўніцкія, творчыя сувязі, дзякуючы чаму штогод выходзіць шмат сумесных выданняў. "Гэта дазваляе нам выпускаць кнігі, якія становяцца скарбонкай беларускага кнігавыдання і нацыянальнай культуры", — заключыў Сташкевіч.

БелаПАН, 19 красавіка 2012
 
Дата публикации:19.04.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3304
 
Ключевые слова:
История Беларуси Археология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме