https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржаўная сацыяльная палітыка будзе накіравана на апераджальны тэмп росту даходаў насельніцтва


У гэтым запэўніў работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства "Глыбоцкі малочна-кансервавы завод" старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
18 красавіка ён знаёміўся з работай прадпрыемства і сустракаўся з працоўным калектывам.

"Мы не ўтойваем, што рэальная заработная плата насельніцтва па выніках двух першых месяцаў 2012 года склала 98 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Дзяржава будзе рабіць усё, каб тэмп росту даходаў насельніцтва перавышаў тэмп росту кошту тавараў і паслуг", — канстатаваў спікер. Цяпер прымаюцца меры па павышэнні даходаў насельніцтва і выкананні пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па дасягненні да канца 2012 года ўзроўню заработнай платы ў эквіваленце $500. З 1 мая павялічыцца тарыфная стаўка першага разраду, рост зарплаты ў рэальным сектары прывядзе да павелічэння пенсій, дапамог і стыпендый.

"Аднак механічнае павышэнне зарплат недапушчальна, гэта верне сітуацыю 2011 года", — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. На яго думку, прадпрыемствам неабходна больш шырока выкарыстоўваць магчымасці, прадастаўленыя ўступленнем Беларусі ў Адзіную эканамічную прастору. "Нарошчванне экспарту, павелічэнне аб`ёмаў вытворчасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і рэнтабельнасці, тэхнічнае абнаўленне з`яўляюцца залогам паспяховай работы прадпрыемстваў і росту даходаў іх работнікаў.

Каментуючы заклікі некаторых апазіцыйных дзеячаў аб байкатаванні маючых адбыцца выбараў у парламент, Уладзімір Андрэйчанка канстатаваў, што "выбары павінны прайсці ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, і яны пройдуць, падстаў для іх байкатавання абсалютна няма. Ён лічыць надуманымі пытанні, што датычацца так званых палітзняволеных і нібыта не адпавядаючага еўрапейскім нормам выбарчага заканадаўства. "Палітычных зняволеных у Беларусі няма, ёсць тыя, хто учыніў крымінальныя злачынствы, а ў выбарчым заканадаўстве ўлічаны ўсе заўвагі БДІПЧ АБСЕ", — заявіў ён.

На думку спікера, заклікі да байкатавання выбараў у парламент, таксама як і санкцыі супраць суверэннай Беларусі, выкліканы тым, што некаторым дзяржавам ЕС не падабаецца, што краіна выбрала шлях на інтэграцыю з Расіяй і Казахстанам, тое, што краіна жыве па сваіх законах. "Мы суверэнная дзяржава і паважаем сябе", — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Звязда, 19 красавіка 2012
 
Дата публикации:19.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2687
 
Ключевые слова:
Товары из беларуси Санкции Евросоюза Заработная плата Выборы в Беларуси Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме