https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Буйная партыя адзення коштам звыш 6 млрд. рублёў затрымана на беларуска-літоўскай мяжы


Буйная партыя кантрабанднага замежнага адзення затрымана супрацоўнікамі Ашмянскай мытні пры спробе незаконнага ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза праз беларуска-літоўскі ўчастак мяжы.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 25 сакавіка на мытны пост "Беняконі" прыбыў грузавы аўтамабіль маркі "Вольва", якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Згодна з дакументамі аўтамабіль перавозіў 19 тон "зборнага грузу": насенне лясных дрэў, фарфоравыя попельніцы, фарбу і інш. Пры правядзенні аперацый мытнага кантролю з выкарыстаннем інспекцыйнага надгляднага комплексу (ІНК) апрача заяўленых тавараў у прычэпе былі знойдзены дадатковыя грузавыя месцы, не ўказаныя ў таварасуправаджальных дакументах.

Падчас мытнага надгляду транспартнага сродку ўстаноўлена, што акрамя заяўленага тавару ў грузавым адсеку перавозіцца буйная партыя адзення. На сукенкі, абутак, біжутэрыю таварасуправаджальныя дакументы адсутнічалі.

Груз агульнай вагой больш за 3 тоны папярэднім коштам звыш 6 млрд. рублёў затрыманы. Па факце выяўленага правапарушэння праводзіцца праверка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск 28 сакавіка 2012
 
Дата публикации:28.03.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2208
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Контрабанда Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме