https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад і Нацбанк прынялі план дзеянняў па дасягненні паказчыкаў прагнозаў эканамічнага росту ў 2012 годзе


Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.
Савет міністраў і Нацыянальны банк Беларусі пастановай ад 12 красавіка № 328/9 прынялі план сумесных дзеянняў па дасягненні параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год.

План сумесных дзеянняў уяўляе сабой пералік мерапрыемстваў, скіраваных на стварэнне макраэканамічных умоў для забеспячэння прадугледжаных на 2012 год тэмпаў росту ВУП на ўзроўні 105—105,5% і рэалізацыю мэтаў і задач праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011—2015 гады. Рэалізацыя мерапрыемстваў будзе садзейнічаць дасягненню максімальнай унутранай і знешняй збалансаванасці эканомікі пры адначасовым стварэнні патэнцыялу будучага росту і забеспячэнню сацыяльных стандартаў і ўзроўню жыцця насельніцтва не ніжэй за 2011 год, адзначылі ў прэс-службе.

У адпаведнасці з планам намечана падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях рэалізацыі закона "Аб дзяржаўным індыкатыўным планаванні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь". Абмежаваны ў 2012 годзе чысты прырост крэдытавання дзяржаўных праграм за кошт раней назапашаных рэштаў бюджэтных сродкаў. Фінансаванне дзяржпраграм будзе ажыццяўляцца з удзелам ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", а таксама з прыцягненнем банкаў на конкурснай і добраахвотнай аснове.

Плануюцца змены ў падатковай сістэме. Прадугледжана ўдасканальванне механізму збірання ПДК шляхам аптымізацыі парадку прымянення падатковых вылікаў. Будуць удасканалены памеры ставак падатку за здабычу (выняцце) прыродных рэсурсаў. Неабходна разгледзець пытанне аб змене падыходаў да вызначэння падаткаабкладнай базы па падатку на нерухомасць з улікам развіцця рынку нерухомасці. Чакаецца аптымізацыя падатковых ільгот і скарачэнне іх колькасці.

Распрацаваны меры па забеспячэнні цэнавай стабілізацыі, недапушчэнні інфляцыі вышэй за  19—22%. Будуць распрацаваны і рэалізаваны на галіновым (рэгіянальным) узроўні мерапрыемствы па стрымліванні росту цэн (тарыфаў) і кантролю за імі ў 2012 годзе з улікам асаблівасцяў функцыянавання арганізацый. Плануюцца меры па ўпарадкаванні цэн (тарыфаў), што рэгулююцца, скіраваныя на ўстараненне цэнавых дыспрапорцый, скарачэнне скрыжаванага і бюджэтнага субсідавання з улікам росту даходаў насельніцтва і цэнавай сітуацыі, прагнознага параметра інфляцыі.

Пад кантролем будзе знаходзіцца забеспячэнне бесперабойнай пастаўкі сацыяльна значных тавараў на ўнутраны рынак у дастатковай колькасці і асартыменце. Запланавана ўвядзенне абмежавання пры фарміраванні імпарцёрамі адпускных цэн на сацыяльна значныя тавары. Павінен быць створаны незалежны антыманапольны орган.

Прадугледжаны дзеянні па ўдасканальванні і актывізацыі інавацыйнай працы, у прыватнасці стварэнне "Белбіяграда" і іншых новых навукова-вытворчых структур. У план таксама ўвайшлі мерапрыемствы па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату ў Беларусі. Распрацоўваюцца праекты ўказаў аб рэалізацыі шэрагу інавацыйных праектаў. Размова ідзе аб будаўніцтве завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ "Светлагорскі ЦКК", тэхнічным перааснашчэнні Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы" і іншых праектах.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2012
 
Дата публикации:17.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2943
 
Ключевые слова:
Экономика Ценовая стабилизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме