https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Нікіцін вызвалены ад пасады камандуючага Сухапутнымі войскамі


Адпаведны ўказ 17 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Генерал-маёр Аляксандр Нікіцін вызвалены ад пасады камандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл і залічаны ў распараджэнне міністра абароны.

Даведка БелаПАН
Нікіцін быў прызначаны на гэту пасаду 6 ліпеня 2006 года. 7 снежня 2011 года начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл генерал-маёр Пётр Ціханаўскі паведаміў, што камандаванне Сухапутных войскаў расфарміроўваецца і спыняе існаванне. Ён зазначыў, што 10 гадоў таму камандаванне СВ стваралася пад новую задачу: разам з кіраўніцтвам паўсядзённай дзейнасцю войскаў яно павінна было займацца фарміраваннем і падрыхтоўкай тэрытарыяльнай абароны. У 2011 годзе пасля вучэнняў з сістэмай тэрытарыяльнай абароны было прызнана, што яна эфектыўная і павінна быць пад непасрэдным кіраўніцтвам Генеральнага штаба.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2012
 
Дата публикации:17.04.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2502
 
Ключевые слова:
Территориальная оборона Сухопутные войска Белорусская армия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме