https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 60 высокарэнтабельных арганізацый Беларусі пералічаць частку прыбытку ў фонд нацыянальнага развіцця


Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 12 красавіка 2012 года № 330, паведаміла прэс-служба ўрада.
Урад Беларусі зацвердзіў пералік з больш чым 60 высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічваюць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках працы за 2011 год.

Высокарэнтабельныя прадпрыемствы будуць роўнымі долямі штомесяц на працягу 2012 года пералічваць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку свайго прыбытку. У пералік увайшлі ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", ААТ "Керамін", ААТ "Гомельтранснафта Дружба", ААТ "Мазырсоль", ВТРУП "Мінск Крышталь", а таксама шэраг прадпрыемстваў машынабудавання, лёгкай харчовай прамысловасці, арганізацый МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінінфармацыі, Мінлясгаса, Мінабароны, Мінадукацыі, Мінсувязі, Мінтранса, Дзяржстандарта, камунальныя прадпрыемствы.

Фонд нацыянальнага развіцця быў створаны ўказам прэзідэнта № 637 ад 28 снежня 2005 года. Расходаванне сродкаў фонду ажыццяўляецца па рашэнні кіраўніка дзяржавы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2012
 
Дата публикации:18.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2170
 
Ключевые слова:
Бюджетный фонд национального развития Предприятия Беларуси Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме