https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзеці да трох гадоў у Беларусі будуць бясплатна забяспечвацца лякарствамі, інваліды ІІІ групы — са скідкай 50 працэнтаў


Адпаведны ўказ № 139 "Аб ільготным забеспячэнні лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 сакавіка.
Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі гэтых катэгорый грамадзян.

У прыватнасці, указам прадастаўляецца права дзецям ва ўзросце да трох гадоў на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў.

Інвалідам ІІІ групы прадастаўляецца права на 50-працэнтную скідку з кошту лекавых сродкаў, што выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, для лячэння захворванняў, якія прывялі да інваліднасці.

Гэтыя меры накіраваны на ўмацаванне дзяржаўнай палітыкі ў сферы прадастаўлення сацыяльных ільгот слабаабароненым катэгорыям грамадзян, забеспячэнне даступнасці і адраснасці сацыяльнай дапамогі, павышэнне якасці ўзроўню жыцця інвалідаў ІІІ групы і сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў.

Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года.

Звязда, 24 сакавіка 2012
 
Дата публикации:24.03.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2267
 
Ключевые слова:
Охрана здоровья Соцзащита в Беларуси Лекарственные средства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме