https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка даручыў наладзіць у Беларусі вытворчасць і перапрацоўку мармуровага мяса


Такую задачу ён паставіў падчас працоўнай паездкі па Гомельскай вобласці.
"Мармуроваму мясу быць. Мы наладзім асобную перапрацоўку, разам знойдзем рынкі рэалізацыі і будзем прадаваць", — прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы дзяржаўнае агенцтва Белта.

Лукашэнка зазначыў, што беларускія спецыялісты ўжо вывучаюць замежны вопыт у гэтай справе. "Зараз мы купляем лінію, гэта нядорага для дзяржавы, усё па еўрапейскіх стандартах упакуем і будзем прадаваць. Сёння вялікі попыт на такую прадукцыю ў Расіі. Таму займацца гэтым будзем, у нас прападае вялікая колькасць угоддзяў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка даручыў віцэ-прэм`еру Міхаілу Русаму да канца года вывучыць гэта пытанне і арганізаваць перапрацоўку мармуровага мяса: "Трэба сваіх людзей прывучаць да нармальнага мяса і лішкі рэалізоўваць у Маскву".

Даведка БелаПАН. Мармуровае мяса дала свету больш за 130 гадоў таму Японія, а разам з ім і мноства спрэчак адносна таго, ці сапраўды мармуровае мяса заслугоўвае тых высокіх статусаў, якія яму прыпісваюць.

Міф аб выключнасці гэтага прадукту нарадзіўся дзякуючы асаблівай тэхналогіі вырошчвання ялавічыны. У звыклым разуменні гаворка ідзе толькі пра ялавічыну, як пра класічнае мармуровае мяса, нягледзячы на тое, што зараз мармурызацыю зведвае і свініна, і нават бараніна. Бычкоў, прызначаных для мармурызацыі, вырошчваюць у спецыяльных умовах на спецыяльнай дыеце. Усё гэта робіцца для таго, каб у канчатковым выніку атрымаць мяса з тонкімі пражылкамі тлушчу, якія нагадваюць мармуровы ўзор. З-за складанага працэсу атрымання такой ялавічыны цэны на яе дасягаюць неймаверных вышыняў у параўнанні са звычайным мясам. Напрыклад, у самой Японіі кілаграм мармуровага мяса можа каштаваць 500 долараў.

БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2012
 
Дата публикации:12.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2993
 
Ключевые слова:
Мраморное мясо Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме