https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Мусіенка: "Шукаюць палітыку нават у такім жахлівым пытанні, як тэрарызм..."


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва і тым самым паставіў кропку ў самай гучнай крымінальнай справе за ўсю гісторыю нашай краіны.
Нагадаем, што тэракт у мінскім метро забраў жыцці 15 чалавек. Асуджаных за гэтае злачынства чакае самае суровае пакаранне, прадугледжанае Крымінальным кодэксам Беларусі, — расстрэл. Еўрасаюз, і ў гэтым няма нічога непрадказальнага, адразу ж адрэагаваў на падобнае развіццё падзей пагрозай пашырэння санкцый у дачыненні Беларусі.

Сваімі думкамі на гэты конт згадзіўся падзяліцца кіраўнік аналітычнага цэнтра "ЕСООM" Сяргей Мусіенка:

"Асуджэнне Еўрасаюзам рашэння Прэзідэнта адносна непамілавання Канавалава і Кавалёва, на мой погляд, не мае пад сабой падстаў. Я думаю, гэта праяўленне ціску ў чарговы раз на Рэспубліку Беларусь. Барацьба з тэрарызмам, мы бачым гэта і па заходніх краінах, — вельмі няпростая з`ява. Але ж мы правялі вельмі адкрыты, падрабязны судовы працэс. Асвятлілі яго беспрэцэдэнтна, даследавалі ўсе прычыны, карані гэтага злачынства, пастараліся зразумець сацыяльныя матывы гэтых людзей, псіхалагічны партрэт намалявалі, каб папярэдзіць у будучыні падобныя з`явы. Усё зроблена ў рамках беларускага заканадаўства. Падобная рэакцыя Еўрасаюза, безумоўна, дзіўная, асабліва на тым фоне, што кіраўніцтва Інтэрпола вельмі высока ацаніла следчыя дзеянні, якія мы правялі. І адназначна іх успрыняло. Пагроза пашырэння санкцый у дачыненні Беларусі ў сувязі з непамілаваннем Канавала і Кавалёва сведчыць аб палітызацыі працэсу. Тут іншага адказу няма. Мы назіраем, што рашэнні беларускага кіраўніцтва ставяцца пад сумненні, нягледзячы на тое, ёсць для гэтага падставы ці няма. І самае непрыемнае, што нават у такім жахлівым пытанні, як тэрарызм, і то шукаюць палітыку. Заўважце, мы не ўмешваемся ў рашэнні судоў па тых жа тэрарыстах у Іспаніі, Вялікабрытаніі...".

Надзея Паўлава
Звязда, 17 сакавіка 2012
 
Дата публикации:17.03.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3199
 
Ключевые слова:
Терроризм Теракт Взрыв в минском метро Беларусь-Евросоюз Дмитрий Коновалов Владислав Ковалев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме