https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Магілёўскім аўтазаводзе завершаны першы этап работ па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы кантролю і ўліку электраэнергіі


Распрацаваная спецыялістамі ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання" АСКУЭ прадугледжвае далейшую мадэрнізацыю і пашырэнне функцый да сістэмы кантролю спажывання ўсіх відаў энергарэсурсаў — вады (тэхнічнай і пітной), цяпла, прыроднага газу, сціснутага паветра, спецыяльных газаў.
Спецыялістамі ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання" — кіруючай кампаніі холдынгу  "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" завершаны першы этап работ па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ) на Магілёўскім аўтамабільным заводзе імя Кірава — філіяле ААТ "Беларускі аўтамабільны завод".

Як паведамілі ў "АГАТ-сістэмах кіравання", конкурс па выкананні праекта на распрацоўку АСКУЭ на магілёўскім прадпрыемстве кампанія выйграла ў снежні мінулага года.

Падчас першага этапу работ спецыялістамі ААТ распрацавана і перададзена замоўцу праектна-каштарысная дакументацыя будаўнічага праекта, які ўключае 104 пункты ўліку, з іх 61 пункт камерцыйнага ўліку.

Укараненне АСКУЭ на аўтазаводзе дазволіць забяспечыць эфектыўны аператыўны ўлік спажывання электраэнергіі і кантроль спажытай магутнасці, аўтаматызаваць камерцыйныя разлікі на электраэнергію, планаванне рэжымаў электраспажывання, фарміраваць розныя віды статыстычнай справаздачнасці, ажыццяўляць інфармацыйны абмен з інжынерным цэнтрам  РУП "Магілёўэнерга".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 красавіка 2012
 
Дата публикации:09.04.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2308
 
Ключевые слова:
Магілёў Электроэнергия Экономия Учёт энергоресурсов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме