Грамадзянам прапануецца паведамляць пра факты карупцыйных злачынстваў, якія ўчыняюць службовыя асобы, у працоўныя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефоне ў Магілёве 25-39-95. УУС заяўляе пра гарантыі ананімнасці.
Паводле звестак абласной міліцыі, у 2011 годзе на тэрыторыі рэгіёну было зарэгістравана 319 карупцыйных злачынстваў. Лідзіруе хабарніцтва — 187 фактаў. На другім месцы — крадзяжы (98), на трэцім — легалізацыя злачынных даходаў (20). Дамінавалі злачынствы ў сферы будаўніцтва — 45 выпадкаў. Затым ідуць сфера адукацыі, сельская гаспадарка і прамысловасць.
У 2010 годзе, паводле звестак пракуратуры вобласці, у рэгіёне было зарэгістравана 422 злачынствы карупцыйнай скіраванасці (у 2009 годзе — 423). Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў у 2010 годзе мелі месца ў сферах будаўніцтва — 84, прамысловасці — 74, гандлю — 58, сельскай гаспадаркі — 50, адукацыі — 24, органаў дзяржаўнага кіраўніцтва — 17.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 5 сакавіка 2012