https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чырвоны касцёл запрашае на «Вечары для закаханых»


Пры касцёле св. Сымона св. і Алены ў Мінску з сакавіка 2012 г. будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Сардэчна запрашаюцца ўсе пары, якія толькі сустракаюцца, ужо вырашылі ажаніцца або нават не думалі пра гэта.
«Вечары для закаханых» — цудоўная магчымасць распазнаць сваё пакліканне, паглыбіць свае адносіны, а магчыма і прыняць рашэнне на будучыню. У «вечарах» могуць браць удзел пары закаханых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці.

«Вечары для закаханых» — гэта 9 сустрэч, якія працягваюцца 2–2,5 гадзіны і праводзяцца адзін раз на тыдзень. У сустрэчах могуць удзельнічаць толькі абое закаханыя. Яны праводзяцца сужэнскай парай і святаром, аніматарамі руху «Сужэнскія сустрэчы».

Асноўным метадам працы на «вечарах» з’яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з’яўляюцца ўступы і сведчанні сужэнскіх пар і святароў. Удзельнікі — у сваіх парах — маюць магчымасць глыбейшага азнаямлення са сваімі рысамі, чаканнямі, вызначаюцца з агульнай сістэмай каштоўнасцяў у жыцці, вучацца, як вырашаць праблемы і як будаваць гармонію сваіх адносін. Яны даведваюцца таксама, у чым сутнасць таямніцы шлюбу, адкрываюць месца веры ў сваім жыцці. Ім распавядаецца пра асноўныя палажэнні вучэння Касцёла аб шлюбе і сям’і.

«Вечары» прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца яшчэ без вызначанай даты вяселля, але сур’ёзна думаюць пра шлюб. У праграме «вечароў» таксама могуць удзельнічаць пары, якія яшчэ не думалі пра шлюб, але жадаюць паглыбіць свае веды пра сужэнства і сям’ю.

Стварэнне сям’і — адказны працэс, звязаны з прыняццем сур’ёзных рашэнняў на ўсё жыццё. Праграма «Вечароў для закаханых» прапануе:

* навучанне дыялогу — дарозе ўзаемнага пазнання як падчас сустрэч адно з адным, у перыяд заручын, так і на працягу магчымага будучага шлюбнага жыцця
* лепшае пазнанне рысаў, чаканняў, планаў, поглядаў, жыццёвых установак людзей, з якімі плануюць звязаць сваё жыццё
* глыбейшае разуменне значэння таямніцы шлюбу і словаў шлюбнай прысягі
* правядзенне аналізу, наколькі планы сумеснага жыцця дакладныя і сталыя.

Вынікам «вечароў» з’яўляюцца моцныя сем’і, дзе пануе любоў і згода, дзе сужэнцы слухаюць адно аднаго, дзеляцца сабою, разумеюць сваю другую палавінку і заўсёды гатовы прабачаць.

catholic.by, 21 лютага 2012
 
Дата публикации:21.02.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3460
 
Ключевые слова:
Мінск Вечера для влюблённых Красный костёл
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме