Як паведамляецца на сайце Нацбанка, да аўкцыёну былі дапушчаны заяўкі ад 11 удзельнікаў на агульную суму 1 трлн. 632,9 млрд. рублёў. Прынята рашэнне, што аўкцыён адбыўся, фактычны аб`ём размяшчэння склаў 1 трлн. 632,9 млрд. рублёў.
Папярэдняе размяшчэнне кароткатэрміновых аблігацый Нацбанка адбылося 8 лютага, паводле вынікаў якога з банкаўскай сістэмы было выключана 3 трлн. 259,1 млрд. рублёў пад 44,98% гадавых на сем дзён.
Такім чынам, сродкі ад размяшчэння двух выпускаў павінны вярнуцца ў банкаўскую сістэму 15 лютага.
Эксперты адзначаюць, што такім спосабам Нацбанк забірае ў банкаў залішнюю ліквіднасць, каб "лішнія" рублі не апынуліся на валютным рынку, аказваючы дадатковы націск на беларускі рубель.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2012