https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стрэчанскі карагод


Здаўна бытуе народнае стрэчанскае выслоўе: калі на Грамніцы нап`ецца певень вадзіцы, то на Юр`я наесца вол травіцы.
Якраз у гэты дзень можна паназіраць за надвор`ем, пераканацца, ці будзе са стрэх капеж і ці спраўдзіцца, нарэшце, старажытнае павер`е.

А ў вёсцы Новае Палессе Лельчыцкага раёна пра Грамніцы дзень кажуць на свой лад: калі ў гэты дзень са страхі накапае ды певень нап`ецца, то зіма яшчэ ўвапрэцца! Гэта азначае, што вясна яшчэ няблізка.

Менавіта ў Новым Палессі захаваўся звычай вадзіць стрэчанскі карагод. У гэтай абрадавай дзеі (на фотаздымку) цесна спляліся паганскія і хрысціянскія сімвалы — карагод і асвячоныя ў царкве свечкі. Па-сутнасці, гэта не што іншае, як першая спроба гукання вясны. Нездарма кажуць: Грамніцы — палова зіміцы. Альбо: на Грамніцы зіма з летам сустракаюцца.

Стрэчанскі карагод у Новым Палессі сімвалізуе праводзіны зімы за вёску і запрашэнне да сябе вясны. Тут спяваюць:

Блаславі, Божа,
Зіму замыкаці,
Вясну заклікаці!
На летнія дзянькі,
На цёплыя дажджы!
Усім на здароўечка!.."

 — Гэты звычай мы перанялі ад сваіх матуль і бабуль, — кажа мастацкі кіраўнік Дома культуры Надзея Кужалевіч. — Працягваем, бо шчыра верым у Боскую моц грамнічных свечак.

Анатоль Кляшчук
Звязда, 15 лютага 2012
 
Дата публикации:15.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3400
 
Ключевые слова:
Грамницы Стрэчанне Обычаи белорусов Народные приметы Христианские традиции Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме