https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Продаж гарэлкі ў Беларусі ў студзені вырас больш як на 7%


У Беларусі працягвае расці продаж гарэлкі.
Паводле звестак Белстата, у студзені 2012 года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 7,5% у параўнанні са студзенем 2011 года. Прададзена 919 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб`ёме спажывання алкаголю склала 51,3% (у студзені 2011 года — 44,8%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб`ёме рознічнага тавараабароту ў студзені 2012 года склала 10,2%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 980,1 млрд. рублёў.

Піва за першы месяц гэтага года прададзена 2 млн. 328,7 тыс. дал, што на 1,5% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб`ёме спажывання алкаголю склала 12,9% (за студзень 2011 года — 12%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 174 тыс. дал (на 11,6% больш), вінаградных він — 218,6 тыс. дал (на 10% менш), пладовых він — 823,3 тыс. дал (на 32,8% менш). Пладовыя віны занялі 20,7% у аб`ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені 2011 года — 28,9%).

Каньяку і брэндзі прададзена 18,7 тыс. дал (на 31,5% менш), пеністых він і шампанскага — 129,1 тыс. дал (на 14,7% больш), слабаалкагольных напояў — 60,2 тыс. дал (на 33,6% менш).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2012
 
Дата публикации:18.02.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2305
 
Ключевые слова:
Алкоголь Торговля Спиртные напитки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме