https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская мова запатрабавана ў сучасным грамадстве


Аб гэтым заявіў дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец у час круглага стала "Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы", прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы.
"Беларуская мова - адна з дзяржаўных у нашай краіне, аднак, нягледзячы на высокі заканадаўчы статус, існуюць праблемы з яе выкарыстаннем", - сказаў Аляксандр Лукашанец.

Ён асабліва адзначыў, што беларуская мова з`яўляецца высокаразвітой літаратурнай мовай, якая можа паспяхова абслугоўваць усе сферы жыцця грамадства. Больш таго, беларуская мова сёння пранікае ў тыя сферы, у якіх не была задзейнічана раней, - інтэрнэт-камунікацыі і рэлігію. "Гэта сведчыць аб тым, што яна рэальна запатрабавана і мае тэндэнцыі да пашырэння ў выкарыстанні", - адзначыў Аляксандр Лукашанец.

Паводле яго слоў, у Інстытуце мовы і літаратуры падрыхтаваны фундаментальныя работы, у якіх даецца сістэмнае, паслядоўнае апісанне беларускай мовы на ўсіх узроўнях, а таксама работы, якія забяспечваюць патрэбнасці сучаснай моўнай практыкі. Гэтыя даследаванні фактычна з`яўляюцца базай для навучальнай літаратуры ўсіх узроўняў адукацыі. Акрамя таго, у інстытуце рыхтуюцца такія фундаментальныя работы, як, напрыклад, гістарычны зборнік і этымалагічны слоўнік беларускай мовы. "Яны забяспечваюць прэстыж беларускай мовы ва ўсім свеце", - перакананы дырэктар Інстытута мовы і літаратуры.

"Сёння ў краіне сфарміравана неабходная факталагічная база, якая дае магчымасць беларускай мове як дзяржаўнай займаць належнае месца ва ўсіх сферах жыцця грамадства", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашанец.

Міжнародны дзень роднай мовы (адзначаецца штогод 21 лютага) быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў мэтах садзейнічання прызнанню і выкарыстанню родных моў ва ўсім свеце.

БЕЛТА, 16 лютага 2012
 
Дата публикации:16.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3090
 
Ключевые слова:
Международный день родного языка Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме