https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для снежна-лядовай скульптуры патрэбныя толькі інструменты і добрая ідэя, упэўнены ўдзельнік фестывалю скульптур


11 лютага ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі прайшоў фестываль-конкурс снежна-лядовых скульптур.
Для снежна-лядовай скульптуры патрэбныя толькі інструменты і добрая ідэя, упэўнены ўдзельнік фестывалю-конкурсу, які разам са сваім сябрам стварыў са снегу і лёду скульптуру велікана. "Мы зрабілі волата, які трымае горад. Ён падняў яго да сонца, каб людзям было цяплей і радасней, таму што горад знаходзіўся ўнізе, за скаламі. Праца заняла гадзін шэсць-сем", — сказалі пачынаючыя скульптары, студэнты аднаго з мінскіх мастацкіх каледжаў.

Паводле слоў загадчыцы інфармацыйна-асветнага цэнтра батанічнага сада Алены Сакурэнка, ідэя правядзення фестывалю выспела яшчэ летась. "Вельмі хацелася яе ўвасобіць. Сёлета цудоўная зіма, шмат снегу, шмат цікавасці з боку наведвальнікаў, таму сваю мару мы ўвасобілі", — зазначыла Сакурэнка.

У фестывалі ўзялі ўдзел 12 каманд, якія складаліся з прафесійных скульптараў і студэнтаў мастацкіх каледжаў. Пераможцаў фестывалю-конкурсу, якіх выбіралі з дапамогай галасавання гледачоў, узнагародзілі прызамі і падарункамі.

БелаПАН
12 лютага 2012
 
Дата публикации:12.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2922
 
Ключевые слова:
Фестиваль скульптур Мінск Морозы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме